Знайсці
24.11.2020 / 12:27РусŁacБел

Лукашэнка: Заходнія дзяржавы хвалююцца наконт развіцця Беларусі. Нават Расію стараюцца падключыць

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў, піша БелТА.

«Карыстаючыся магчымасцю, хачу падкрэсліць адну акалічнасць. Апошнім часам заходнія дзяржавы вельмі хвалююцца з нагоды далейшага развіцця Беларусі, вельмі перажываюць і будуюць розныя схемы ўздзеяння на беларускую ўладу і прэзідэнта з мэтай звяржэння існуючага ладу. Дайшлі да таго, што гатовыя падключыць да гэтага працэсу Расію, але не ведаюць як (я раблю гэтую заяву на падставе жалезных, як кажуць у Кітаі, фактаў), — сказаў Лукашэнка.

— У сувязі з гэтым хачу сказаць, што прэзідэнта Беларусі можна адхіліць ад улады. Гэта рэальна. Падказваю шлях, ён адзін, іншых няма: толькі беларускі народ гэта зможа зрабіць на падставе тых законаў, якія сёння існуюць, і беларускай Канстытуцыі. Як бачыце, зусім просты адказ на ўсе пытанні, якія бударажаць сёння галовы заходніх дыпламатаў, якія нясуць службу ў Беларусі, і тых, хто сёння хвалюецца і заклапочаны гэтым пытаннем на Захадзе, а таксама нашых збеглых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930