Знайсці
24.11.2020 / 12:03РусŁacБел

Лукашэнка: Мы не будзем знішчаць Белгазпрамбанк

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам кіраўніка часовай адміністрацыі банка Надзею Ермакову, піша БелТА.

У пачатку сустрэчы Лукашэнка падзякаваў Надзеі Ермаковай за тое, што яна пагадзілася ўзначаліць часовую адміністрацыю і ў цяжкі перыяд змагла стабілізаваць сітуацыю ў Белгазпрамбанку. «У гісторыю ўвойдзе гэты факт», — заўважыў Лукашэнка.

«Хачу падкрэсліць, што банк мы ні ў якім разе не будзем ліквідаваць, знішчаць, неяк запаволіць яго працу. Наадварот, мы зробім усё для таго, каб банк функцыянаваў і прыносіў карысць нашай дзяржаве», — сказаў ён.

«У сярэдзіне снежня мінае тэрмін паўнамоцтваў часовай адміністрацыі. І нам трэба разам сфармаваць кіраўніцтва банка, паколькі дзяржава робіць вельмі сур'ёзную стаўку на гэты банк. З прэзідэнтам Пуціным мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Ён даслоўна мне заявіў аб тым, што банк павінен працаваць, навошта яго знішчаць. Тым больш што гаспадары гэтага банка вельмі багатыя людзі. Маецца на ўвазе «Газпрам» і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

***

Нагадаем, што праблемы ў Белгазпрамбанку пачаліся ў чэрвені. У маі былы дырэктар Віктар Бабарыка заявіў, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. У чэрвені былі затрыманыя некалькі былых і тагачасных топ-менеджараў банка, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур, якія цесна супрацоўнічалі з банкам. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабараў. Быў затрыманы і Віктар Бабарыка.

15 чэрвеня Нацбанк увёў часовую адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам. Яе кіраўніком стала Надзея Ермакова, якая да 2014 года кіравала Беларусбанкам і Нацбанкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930