Знайсці
24.11.2020 / 07:29РусŁacБел

У ЗША пачалася перадача ўлады адміністрацыі Байдэна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак рэкамендаваў кіраўніку ўпраўлення па агульных пытаннях адміністрацыі ЗША Эмілі Мэрфі, а таксама членам сваёй адміністрацыі «рабіць тое, што неабходна» адносна першапачатковых працэдур, звязаных з перадачай паўнамоцтваў наступнай адміністрацыі. Такім чынам рэспубліканец, па сутнасці, распарадзіўся пачаць працэс перадачы ўлады дэмакрату Джозэфу Байдэну, піша ТАСС.

«Наша справа рашучым чынам працягваецца, мы працягнем <…> барацьбу, і я веру, што мы пераможам. Тым не менш у інтарэсах нашай краіны я рэкамендую Эмілі і яе камандзе рабіць тое, што неабходна адносна першапачатковых пратаколаў. І я сказаў сваёй камандзе рабіць тое ж самае», — напісаў Трамп у Twitter.

Раней тэлекампанія CNN паведаміла, што ўпраўленне па агульных пытаннях адміністрацыі інфармавала Байдэна аб гатоўнасці пачаць працэдуру перадачы яму прэзідэнцкай улады ў краіне. Мэрфі раней адмаўлялася падпісаць неабходныя дакументы, адзначаючы, што Трамп сваю паразу не прызнаў, а канчатковых афіцыйных звестак, якія б адназначна сведчылі пра перамогу Байдэна, яшчэ няма. 

Да 23 лістапада ўлады Штатаў абавязаны падлічыць бюлетэні, дасланыя па пошце, у тым ліку амерыканцамі, якія знаходзіліся за межамі краіны. Да 12 снежня павінны быць зацверджаныя вынікі галасавання па кожным штаце. 14 снежня павінны прагаласаваць члены калегіі выбаршчыкаў. 6 студзеня 2021 года на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса павінны быць зацверджаныя вынікі галасавання Калегіі выбаршчыкаў, а 20 студзеня пройдзе цырымонія інаўгурацыі абранага прэзідэнта.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930