Даслаць навіну
Знайсці
27.11.2020 / 17:54

Экс-міністр Бондар ажаніўся са сваёй студэнткай — розніца ва ўзросце больш за 25 год

На мінулым тыдні страціў пасаду 47-гадовы міністр культуры Юрый Бондар (узначальваў ведамства у 2017-2020). Да таго ён быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Пасля яго адстаўкі 21-гадовая выпускніца Універсітэта культура Аліна Стэльмакова (сёлета скончыла ўніверсітэт) размясціла вось такое фота ў сваім інстаграме, суправадзіўшы яго допісам «Усё будзе добра!».

Павялічыць

На пытанні ў каментарах дзяўчына адказала, што «выйшла замуж 8 месяцаў таму», пасля чаго пачала прымаць віншаванні ад знаёмых, якія пра тое і не ведалі.

Улічваючы фота, не застаецца сумневаў — яна выйшла замуж за Бондара.

Трэба сказаць, што незвычайны саюз Аліны і Юрыя доўгі час быў прадметам абмеркаванняў і кпінаў беларускай вертыкалі. 

Аліна паступіла ў БДУКІ, дзе рэктарам быў Бондар, у 2017-м. 

Невядома, калі канкрэтна іх злучылі пачуцці, але ўжо ў 2018-м, калі Бондар быў міністрам, Аліна выйграла конкурс прыгажосці ў сваім універсітэце, потым стала «Міс Вясна» горада Мінска і знаходзіла прызнанне сваіх талентаў у многіх іншых конкурсах.

Была нават вядучай адной з секцый «Славянскага базару» і ўсплывала сябрам беларускай дэлегацыі на міжнародных мерапрыемствах, дзе таксама прысутнічаў Юрый Бондар. 

Злыя языкі задаваліся пытаннем, якая ва ўсім гэтым можа быць роля Бондара, але журналістам ён на такое не адказваў і толькі дзякаваў за інтарэс і абяцаў запрасіць на вяселле. Праўда, абяцання не стрымаў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31