Знайсці
23.11.2020 / 18:07РусŁacБел

Святароў Навагрудскай епархіі абавязалі не ўдзельнічаць у мітынгах і не выказваць «палітычных меркаванняў»

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падпісаў распараджэнне, згодна з якім святарам епархіі вызначана не ўдзельнічаць у мітынгах, а таксама не выказваць сваё палітычнае меркаванне, у тым ліку і ў сеціве, піша Tut.by.

Дакумент датуецца 23 лістапада і прыняты пасля нарады архірэяў Беларускай праваслаўнай царквы, якая прайшла 19 лістапада ў Мінску. Там святары абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з царкоўным жыццём і духоўнай адукацыяй.

У распараджэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя гаворыцца пра тое, што святарам Навагрудскай епархіі вызначана не браць удзел у палітычных акцыях, выступах (у тым ліку і не выказваць «палітычных меркаванняў у інтэрнэт-прасторы»), мітынгах, страйках і шэсцях. Святары павінны памятаць, што «галоўны абавязак духавенства складаецца са здзяйснення набажэнстваў, таінстваў і малітвы, у тым ліку аб супакаенні варагуючых і дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу».

Нагадаем, на мінулым тыдні Генеральная пракуратура абвясціла афіцыйныя папярэджанні біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну за іх допісы ў сацыяльных сетках, у якіх святары выказаліся наконт разбурэння мемарыяла Рамана Бандарэнкі.

«Даць ацэнку гэтым заявам» кіраўніку сваёй адміністрацыі сумесна з генпракурорам даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930