Знайсці
23.11.2020 / 15:50РусŁacБел

Учора мужчына ўцякаў ад сілавікоў і скокнуў у ваду, але яго выцягнулі. Гэта быў вядомы лёгкаатлет

Учора ў сетцы з'явілася відэа, на якім мокры мужчына распавядае пра тое, што ён, уцякаючы ад сілавікоў, скокнуў у канал за Нацыянальнай бібліятэкай, каб пазбегнуць гвалту. Аднак у выніку яго дасталі і запісалі ролік, піша Tut.by.

Гэта быў вядомы беларускі лёгкаатлет-шматборац Мікалай Шубянок. Ён выступаў за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы ў 2004-2013 гадах, чэмпіён Універсіяды ў Бялградзе, трохразовы пераможца Кубка Еўропы ў камандным заліку, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

— Са мной усё добра, дзякуй. Атрымаў па спіне і галаве ад АМАПа — ад якога ўцёк, а другі бус высадзіў, хутчэй за ўсё, моладзь [з часткі] 3214, якія на свежака мяне даганялі. Я вырашыў скакаць у вадаём за бібліятэкай — гэта мяне выратавала, яны дасталі мяне з вады з прабітай галавой, я ўвесь дрыжэў і, мабыць, пабаяўшыся, перадалі хуткай.

А вось як апісала тое, што адбылося далей, яго суседка Наталля.

— Добра, што яго ўчора забрала хуткая. У Наташы (мабыць, у іншай суседкі, якая апынулася побач) былі дадатковыя штаны на 2 памеры больш, якія ідэальна падышлі Колю. У яшчэ аднаго суседа было надзета 2 байкі, адну з якіх ён аддаў яму. А яшчэ ў адной былі другія цёплыя шкарпэткі, якія спатрэбіліся.

Пазней Мікалаю прывезлі сухое адзенне ў бальніцу, і ён з'ехаў адтуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930