Знайсці
23.11.2020 / 08:51РусŁacБел

Кіраўнік Мінздароўя назваў рэгіёны, якія выйшлі на пік захворвання на COVID-19

Мінздароўя

В.а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў аб сітуацыі з захворваннем на каранавірус у розных абласцях краіны. «Напэўна, на піку ужо Гродзенскі рэгіён і, будзем спадзявацца, Мінскі рэгіён. Пікі гэтыя досыць высокія. Працягваюць прырастаць Гомель, Віцебск і Магілёў. А найбольш павольна прырастае Брэсцкая вобласць», — сказаў Піневіч у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

Адставанне Брэсцкай вобласці ад астатніх чыноўнік звязвае з тым, што там пазней завяршылася першая хваля каранавіруса.

— Законы эпідэмічнага працэсу ніхто не адмяняў: рэгіёны, якія вясной «не адыгралі» ў поўнай меры, стартавалі раней па восені. Тыя, хто былі ў большай ступені, як Віцебскі і Брэсцкі рэгіёны, пазней уступілі ў другую хвалю. Усё гэта ўкладаецца ў нашы прагнозы, — растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Дзмітрый Піневіч таксама распавёў, што маскі беларусам давядзецца насіць, пакуль не скончыцца эпідпрацэс.

- Масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне павінны выконвацца да завяршэння эпідэмічнага працэсу, як мінімум да пачатку, так скажам, падзення ўзроўню захворвання. А ў цэлым, можа, да чэрвеня, — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера