Знайсці
15.05.2009 / 14:48РусŁacБел

Які такі Бандэрас?

Уразілі прававыя санкцыі за некарэктную трактоўку гісторыі другой сусветнай вайны, якія ўводзяцца ў Расіі.

Пры канцы красавіка група дэпутатаў расійскай Думы патрабавала ўвесці крымінальную адказнасць за праслаўленне дзейнасці антысавецкіх і пранацысцкіх арганізацыяў, якія дзейнічалі на тэрыторыі былога СССР у часы другой сусветнай. Пад закон пападаюць нават замежныя ўрады. З тымі, хто праслаўляе, будуць на фіг разрываць дыпламатычныя зносіны.

Цяжка сказаць, як урад Пуціна будзе рэалізоўваць свае ініцыятывы. Бо першы, каму свеціць тэрмін за парушэнне гэтай нормы — прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. Не так даўно ён паклаў кветкі на магілу фінскага маршала Густава Манергейма. Таго самага, што трымаў супраць Чырвонай арміі два франты. І, самае крыўднае, — паспяхова.

Але то Мядзведзеў. А вам, калі вы нават проста фанат кінаактора Антоніо Бандэраса, у Расіі раю не выказваць на публіцы захаплення талентам свайго куміра. Раптам ім там падасца, што Бандэрас — гэта правадыр Украінскай Паўстанцкай Арміі Сцяпан Бандэра, ды яшчэ з балтыйскім канчаткам? Плакаў тады наш таваразварот.

А ў прынцыпе было б файна, каб расійскія палітыкі і далей працягвалі радаваць падобнымі прававымі актамі. Напрыклад, увялі адказнасць за адмаўленне вядучай ролі ураду Пуціна ў перамозе над сусветным фінансавым крызісам. І прэміі — за пацверджанне гэтай ролі. Мы б, увогуле, азалаціліся.

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930