22.11.2020 / 17:15
 
Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перавысіла 30 тысяч чалавек
Жанчына паказвае знак «Пераможам». Мінск, спальны раён Серабранка. Фота Надзеі Бужан.
Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на акцыі пратэсту ў сотнях лакацый Мінску. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу. Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах.
Колькасць затрыманых вымяраецца сотнямі. А гэта азначае, што агульная лічба затрыманых за час пратэстаў сёння перасягнула парог 30 тысяч чалавек. (Па стане на вечар учорашняга дня іх было 29 940. Па стане на 21.15 нядзелі вядомыя імёны 308 затрыманых сёння, што разам складае 30 248 чалавек.)
У адрозненне ад мінулых выхадных, дэманстранты збіраліся не ў цэнтры сталіцы, а ў сваіх дварах і кварталах. Гэта новая тактыка.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера