Знайсці
22.11.2020 / 09:36РусŁacБел

Сям'я два з паловай месяцы хавалася ў Налібоцкай пушчы ад каранавіруса і чыпіравання

Два з паловай месяцы працягваліся пошукі сям'і з вёскі Задвор'е Стаўбцоўскага раёна. Увесь гэты час сям'я жыла ў Налібоцкай пушчы, паведаміла БелТА са спасылкай на МУС.

У ноч на 6 верасня 36-гадовыя бацькі з дзецьмі 12 і 17 гадоў сышлі з дому ў невядомым кірунку. Сям'я пакінула запіску «паехалі падарожнічаць па вялікай краіне».

«Мясцовыя жыхары распавялі, што на працягу некалькіх гадоў сям'я была ў рэлігійнай суполцы. У апошні час яны расказвалі пра будучы апакаліпсіс і неабходнасць сыходу ў сховішча. Актыўна і ў вялікай колькасці куплялі кансерваваныя прадукты, крупы, бытавую хімію, якія пры аглядзе іх дома выяўленыя не былі», — адзначылі ў МУС.

На аснове першапачатковай інфармацыі, найбольш верагодным месцам знаходжання зніклых была вызначана Налібоцкая пушча, а гэта тэрыторыя Стаўбцоўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Іўеўскага і Валожынскага раёнаў. Абследаваць неабходна было больш за 100 тыс. га лесу.

Удзел у пошуках брала міліцыя, атрад «Анёл», дапамогу аказвалі мясцовыя жыхары, супрацоўнікі РАНС, леснікі, праводзіліся аблёты пушчы на верталёце. 

20 лістапада была атрымана інфармацыя, што жанчына, падобная па прыкметах на шуканую, заходзіла ў краму ў вёсцы Бор Навагрудскага раёна. Абследавалі бліжэйшыя хутары, вадаёмы, лясныя будынкі, сцежкі і пад'язныя шляхі, у выніку супрацоўнікі крымінальнага вышуку разам з двума валанцёрамі па лясной сцежцы выйшлі да Шубіна-Нёманскага канала.

«На лясной паляне супрацьлеглага берага ўдзельнікі пошукавай групы заўважылі вайсковую палатку. Перабраўшыся на супрацьлеглы бераг уброд і агледзеўшы палатку, прыйшлі да высновы, што яна з'яўляецца верагодным месцам пражывання тых, каго шукалі. І не памыліліся: з надыходам цемры пустэльнікі вярнуліся ў сваё часовае жыллё», — падкрэслілі ў ведамстве.

Пасля агляду дактарамі сям'я вярнулася дадому. Як растлумачылі дарослыя, адправіцца ў лес іх вымусіў каранавірус. Дакладней, убачаны на адным з псеўданавуковых тэлеканалаў сюжэт пра тое, што разам з вакцынай ад віруса людзям будуць уводзіцца нейкія чыпы. У выніку перачакаць пандэмію сям'я вырашыла ў лесе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930