Знайсці
22.11.2020 / 09:16РусŁacБел

Беларус 7 гадзін прастаяў на каленях у кайданках ля амбасады Беларусі ў Кіеве

Ілюстрацыйнае фота

Антон Лукашук, які некалькі дзён таму з'ехаў зь Беларусі, 21 лістапада больш як 7 гадзін прастаяў на каленях у кайданках перад беларускай амбасадай у Кіеве ў знак салідарнасці з рэпрэсаванымі суайчыннікамі.

Антон паведаміў Свабодзе, што сваёй акцыяй хацеў прыцягнуць увагу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да беззаконня, якое пануе ў Беларусі, і папрасіць яго спрасціць парадак знаходжаньня беларускіх грамадзян ва Украіне. Цяпер беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны 90 дзён цягам паўгода без рэгістрацыі з магчымым падаўжэннем знаходжання, калі для гэтага будуць падставы.

Антон кажа, што ў Беларусі ён займаўся камп'ютарнай графікай і вымушаны быў з'ехаць пад пагрозай магчымага крымінальнага пераследу, бо былі абнародаваныя ягоныя персанальныя даныя — ён супрацоўнічаў з адным з забароненых у Беларусі тэлеграм-каналаў, заснавальнікаў якога ўключылі ў сьпіс тэрарыстаў. Цяпер ён звярнуўся ў консульства Польшчы ва Украіне па атрыманьне гуманітарнай візы.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930