Знайсці
20.11.2020 / 22:33РусŁacБел

Беларусы Бенілюкса апісалі свае ўражанні ад Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская (справа) і беларусы Нідэрландаў Зміцер Жалезнічэнка і Дар'я Слабчанка (злева). Фота з фэйсбука

«Сустрэліся нашы са Змітром дзве Мары — адна наша маленькая дачушка Мара, іншая — наша прэзідэнтка Света. Цяпер разам чакаем здзяйснення трэцяй, усебеларускай, Мары, а з намі чакае ўвесь свет! — напісала ў сябе ў фэйсбуку беларуска Дар'я Слабчанка, якая жыве ў Амстэрдаме.

Зміцер — гэта Дар'ін муж Зміцер Жалезнічэнка. У свой час яго, студэнта-інфарматыка, адлічылі з універсітэта ў Гомелі за палітычную актыўнасць і забралі ў армію. Пасля службы яго ў знак салідарнасці прыняў універсітэт у Нідэрландах. Там ён адвучыўся, там цяпер і працуе праграмістам. А свабодны час (і грошы) траціць на падтрымку руху за грамадзянскія правы і законнасць у Беларусі.

Зміцер і Дар'я спецыяльна рыхтаваліся да візіту Святланы Ціханоўскай у Нідэрланды.

Дарэчы, да прыезду беларускай дэлегацыі бел-чырвона-белыя сцягі залуналі на мэрыях Амстэрдама і Эйндховена.

Ціханоўская мела сустрэчы з прэм'ерам і міністрам замежных спраў.

«Прыезд Святланы Ціханоўскай, якую тут сустракалі на самым высокім узроўні, меў велізарнае значэнне, — расказала «Нашай Ніве» Дар'я Слабчанка. — Пад яе абаянне трапілі ўсе, ад паліцэйскага ў ахове да прэм’ер-міністра. Паразмаўляўшы трохі са Святланай, магу сказаць, што гэта той рэдкі тып чалавека, які сапраўды любіць людзей, ёй не важна, хто перад ёй, кароль ці валацуга, яна будзе бачыць не статус, а асобу. Мо ў гэтым сакрэт ейнага поспеху. Нават у кароткай размове адчуваецца, як яна любіць Беларусь, як кахае і чакае мужа, як прапускае праз сябе боль кожнага, хто цяпер там. 

Ціханоўская ў Амстэрдаме сустрэлася таксама з беларускай дыяспарай Нідэрландаў і Бельгіі, абмеркавала прыярытэты.

«Дзякуй усім, хто ў Беларусі. І асабліва сэрца разрываецца цяпер за матуль і цяжарных дзяўчат. Я разумею, што ўсе вы там, мае сябры і незнаёмыя людзі, змагаецеся і за вольную Радзіму для маёй дачкі, і ўдзячнасць за гэта невымерная», — дадае Дар'я Слабчанка.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930