Знайсці
20.11.2020 / 19:59РусŁacБел

Статкевіч параўнаў «дыялог» з хрэнам

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, атрымала ад яго чарговы ліст. У ім Статкевіч звярнуў увагу, што на БТ перасталі называць колькасць затрыманых.

«Па тазіку і радыё перасталі казаць пра колькасць затрыманых у апошнюю нядзелю, — адзначае Статкевіч. — Прачытаў, што каля тысячы. «Дыялог» буяе, як хрэн у гародзе. З тазіка штодня паказваюць, як паліцыя ў заходніх краінах разганяе дэманстрантаў. Маўляў, «усе робяць гэтак». Па-першае, «гэтак» ніхто не робіць. А па-другое, абраны на сумленных і справядлівых выбарах урад атрымоўвае ад грамадзян і права ўжываць сілу. Але толькі ў межах, прынятых абраным на сумленных і справядлівых выбарах парламентам, законаў. І толькі за парушэнне гэтых законаў. А незалежныя суды ды незалежная прэса сочаць, каб усё адбывалася ў межах законаў і каб правы парушальнікаў не былі парушаны. Але апошняе слова застаецца за грамадзянамі, якія могуць звольніць урад, які не так ужыў сілу, на найбліжэйшых сумленных і справядлівых выбарах.

Калі ж улада не абраная на свабодных і справядлівых выбарах, то яна сама з’яўляецца парушальніцай закону. І ніякага законнага права на гвалт супраць мірных грамадзянаў яна не мае», — адзначае ў сваім лісце палітык.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930