Знайсці
20.11.2020 / 14:51РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць скарачэнне дэкрэтнага адпачынку

Пра гэта ён заявіў у Гомелі, паведамляе прэс-служба.

«Самая вялікая праблема для нас сёння — гэта не «Гомсельмаш» і нават не кавід-пандэмія. Мы гэта пройдзем, не хвалюйцеся, усіх вылечым, — сказаў Лукашэнка.

— Самая вялікая праблема — гэта насельніцтва. Калі кожная жанчына не народзіць дваіх-траіх, будзе як у Еўропе, Расіі, Украіне, якая за год амаль 200 тыс. страціла, дзе ідзе падзенне насельніцтва. Жыць няма каму будзе праз паўстагоддзя».

Лукашэнка падкрэсліў, што праграма «Сямейны капітал» добра сябе зарэкамендавала, таму пасля першых чатырох гадоў яе дзеянне ўжо падаўжалі, а цяпер плануецца зрабіць яе пастаяннай. «Я думаю, гэта застанецца назаўсёды. Нараджайце, радзі бога. Мы будзем знаходзіць гэтыя грошы — па $10 тыс. на кожнае дзіцятка пасля нараджэння дваіх дзяцей. Бо гэта галоўнае. Не будзе дзяцей — не будзе рабочых, ніякая адукацыя тады не трэба, ніякія кампетэнцыі», — заўважыў Лукашэнка.

Разам з тым ён палічыў важным абмеркаваць таксама магчымасць скарачэння адпачынку па доглядзе дзіцяці, які ў Беларусі зараз доўжыцца да дасягнення дзецьмі трох гадоў і з'яўляецца адным з самых працяглых у свеце.

«Гэтыя пытанні сабралі, і ва ўрад я нядаўна накіраваў, і дэпутатам — абмяркоўвайце, райцеся са сваімі выбаршчыкамі і потым прыйдзеце, занесяце прэзідэнту, будзем прымаць рашэнні. Гэта значыць, мы не прынялі ні па адным пытанні рашэнні, але гэтыя пытанні — у парадку дня. Зробім так, як лепш для людзей і для дзяржавы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера