Знайсці
20.11.2020 / 13:46РусŁacБел

Лукашэнка: Што тычыцца фашызму, да мяне гэта ніяк не прылепіш

БелТА

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Гомелі, адказваючы на пытанне журналіста пра лозунгі на пратэстах, дзе дзеянні ўладаў фактычна прыраўноўваюць да фашызму, піша БелТА.

«Што тычыцца фашызму, да мяне гэта ніяк не прылепіш. Бо я інтэрнацыянальны чалавек, — адказаў Лукашэнка. — Вы ж бачыце маю палітыку. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас няма бойкі, супярэчнасцяў паміж рознымі нацыянальнасцямі. А ў нас пад 100 нацыянальнасцяў жывуць. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас міжканфесійны мір. Я заўсёды казаў, гэта мой лозунг перадвыбарчы і ў выбары, — кожны павінен знайсці сваю дарогу да храма. Таму я не нацыяналіст, а фашызм — гэта вышэйшая форма нацыяналізму. Фашыстам можа быць заўзяты нацыяналіст. Гэта не да мяне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930