Знайсці
20.11.2020 / 08:11РусŁacБел

Войскі Азербайджана ўвайшлі ў Агдамскі раён

«Згодна з трохбаковай заявай, падпісанай прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія і прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, падраздзяленні азербайджанскай арміі ўвайшлі ў Агдамскі раён 20 лістапада. На працягу дня будуць прадстаўлены фота і відэаматэрыялы з Агдамскага раёна», — цытуе РБК заяву Мінабароны Азербайджана. 

Агдам — азербайджанскі горад каля мяжы з непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. З 1993 года ён знаходзіўся пад кантролем Узброеных Сіл НКР. Падчас баёў у 1993 годзе ён быў практычна цалкам разбураны і фактычна стаў «горадам-прывідам». У адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху, Арменія і НКР былі абавязаны перадаць Азербайджану тэрыторыю Агдамскага раёна да 20 лістапада.

У ноч на 10 лістапада стала вядома, што лідары Арменіі, Азербайджана і Расіі заключылі пагадненне аб спыненні агню. У адпаведнасці з ім, Арменія перадае Азербайджану значную частку тэрыторый Нагорнага Карабаха і тэрыторый Азербайджана, якія заставаліся пад кантролем Ерэвана з 1990-х гадоў. Армянскія сілы выводзяцца з займаных пазіцый, у рэгіён уводзяцца каля 2 тыс. расійскіх міратворцаў з тэхнікай. Арменіі гарантуецца стварэнне транспартнага калідора ў Карабах пры адначасовым стварэнні транспартнага калідора з Азербайджана ў эксклаў Нахічэвань.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера