Знайсці
19.11.2020 / 21:04РусŁacБел

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч забралі ў СІЗА КДБ

Генеральная пракуратура паведаміла аб завядзенні крымінальнай справы з-за «выдавання доктарскай тайны» і «прадастаўлення недакладнай інфармацыі» па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Як паведаміла прэс-служба ведамства, «падазраваныя затрыманыя».

Сілавікі прыйшлі да журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку.

Журналістка Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала гэты матэрыял, спачатку перастала выходзіць на сувязь. Яе дачка сказала, што яна выйшла ў краму. Неўзабаве Кацярына ў суправаджэнні сілавікоў вярнулася дадому. Менш чым праз гадзіну журналістку павезлі невядомыя ў масках.

Дачка Кацярыны Барысевіч распавяла, што ў кватэры прайшоў ператрус, забралі ноўтбук. Позна ўвечары стала вядома, што ноч журналістка правядзе ў СІЗА КДБ. Заўтра яе павінны дапытаць.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930