Знайсці
19.11.2020 / 20:11РусŁacБел

Лукашэнка пра сітуацыю з Купалаўскім: Мы сыдзем, а гэтая ганьба застанецца ў гісторыі беларускага народа як цяжкая пляма

Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Анатоля Маркевіча міністрам культуры, выказаўся пра сітуацыю з Купалаўскім.

«Вось вазьміце, напрыклад, тэатр Янкі Купалы, на злобу дня. Усё пройдзе, мы з вамі пойдзем — з улады, з жыцця — а гэта агідная старонка застанецца на ўсё жыццё. Нацыянальны тэатр! Не ведаю, ці памятаеш ты (зусім малады яшчэ быў), калі Валодзя, твой бацька, працаваў, мы нават абмяркоўвалі часта гэту праблему: тэатр у прыбіральню ператварыўся, і ў мяне пад акном у адміністрацыі прэзідэнта, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — І я як чалавек спакойны, не нацыяналіст — інтэрнацыяналіст поўны, думаю: ну гэта ўсё ж такі нацыянальны тэатр, гэта ж твар. І я ўсё зрабіў, каб ён ператварыўся ў гэту цукерку, у цацку. Гэта як такая прыгожая знешне дзіцячая цацка з добрай унутранай начынкай — я так марыў. Кантраляваў кадры, каб прыйшлі нармальныя, моладзь прыйшла».

«Прыйшоў гэты нягоднік, прасіўся туды, кляўся, што будзе верным краіне, Айчыне і прэзідэнту, і што здарылася? Што здарылася з гэтай трупай?» — дадаў Лукашэнка.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, шэраг работнікаў скарыстаўся сітуацыяй, якая склалася, і на фоне пратэсных настрояў заявіў аб сабе. «Што, у гэтага Латушкі нутро было іншае? Ён што, перавярнуўся за тыдзень? Ды ён паўжыцця пражыў ужо. Ну няхай 20-гадовыя перавярнуліся б — задурманілі ім галаву. Ён жа, як яны самі кажуць, ля карыта хлябтаў, рохкаў ля гэтага карыта не адно дзесяцігоддзе і «дыктатару» прыслужваў. Што, у яго гэта ў адзін дзень з'явілася? Матуля яму расказала? Не, гнілаваты быў даўно. І аказалася, на жаль, што так у многіх нашых «творчых» работнікаў і іншых. Вось у чым сутнасць, у чым праблема».

Лукашэнка звярнуў увагу на тую паспешнасць, з якой выказваліся некаторыя прадстаўнікі культуры і тэатра Янкі Купалы ў прыватнасці. «Ну добра, у вас такое меркаванне, вы супраць гвалту, супраць яшчэ нечага — ну пацярпіце, вялікае бачыцца на адлегласці, і вы зразумееце хутка, у чым тут сэнс. Не, яны ж выкацілі, выскачылі з гэтымі пратэстунамі ў той жа дзень. Значыць, у іх унутры гэта было пасеяна, закладзена, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму не трэба нікога ўводзіць у зман, што гэта была рэакцыя на нейкі гвалт. Вы павінны быць вытрыманымі, вы ж твар нацыі».

«Я да чаго гавару: мы пойдзем, а гэта ганьба застанецца ў гісторыі беларускага народа як цяжкая пляма. Гэта ўжо нікуды не дзенеш, як і тое, што адбываецца ў нас у Мінску, — прадоўжыў Лукашэнка. — Дзякуй богу, толькі ў Мінску і, дзякуй богу, па нядзелях. Усе ж думаюць, гледзячы ў інтэрнэт, што ў нас краіна перавярнулася. Нават бліжэйшыя нашы суседзі, расіяне, думаюць, што ж там адбываецца? Ды нічога не адбываецца таго, чаго камусьці хацелася б — палякам, літоўцам або ўкраінцам, палітыкам».

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930