Знайсці
19.11.2020 / 14:22РусŁacБел

Ад каранавіруса памёр беларускі мастак Валерый Шкаруба

«Мінск-навіны»

Яму было 62 гады. Валерый Шкаруба хварэў апошнім часам на каранавірус, паведамляюць «Мінск-навіны».

«Сэрца разрываецца ад гэтай страты. Валерый Шкаруба быў чалавекам, якога ўсе паважалі і любілі. Ён умеў кантактаваць з усімі, быў дастаткова кампрамісны ў жыцці, але бескампрамісны ў творчасці, — кажа першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — У яго была свая тэма, вельмі складаная манера пісьма. Ён падоўгу працаваў над карцінамі, выпісваў кожную кропачку, лінію, з якіх складваліся цудоўныя беларускія краявіды. Ён любіў такія матывы, як дарога, возера, чарот… Быў закаханы ў беларускую прыроду, добра яе адчуваў, і яго тэхніка жывапісу, якой больш ніхто не валодае ў Беларусі, дапамагала паказаць яе тонкасць, прыгажосць.

Валерый Шкаруба пісаў у асноўным пейзажы, у якіх Беларусь паўстае загадкавай і выдатнай. Яго работы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея. У 2015 г. у Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы (мастак родам з Барысава) адкрылася Галерэя Валерыя Шкарубы, дзе прадстаўлены больш за 30 яго карцін.

— Валерый не вельмі любіў прадаваць свае працы, лічыў, што яны павінны служыць людзям — быць у музеях, галерэях, кватэрах, — адзначае Шаранговіч. — Выдатна, што ён пры жыцці паспеў адкрыць сваю галерэю. Вельмі важна, каб памяталі мастака і яго працы недзе захоўваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930