Знайсці
19.11.2020 / 12:16РусŁacБел

Агароджу на Бялінскага вернуць на месца

Агароджу вакол спартыўнай пляцоўкі на вуліцы Бялінскага ў Мінску вернуць на месца, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінгарвыканкам.

Tut.by

Учора паведамлялася, што здымаюць агароджу ля дома №23, дзе вешалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ана Санкоўская кажа, што ўчора вечарам камунальнымі службамі прыводзілася ў парадак агароджа спартыўнай пляцоўкі, размешчанай на ўнутрыдваровай тэрыторыі паблізу дома №23.

«Пры зняцці стужачак былі пашкоджаныя пралёты плота, таму проста на месцы раённыя службы прынялі рашэнне дэмантаваць канструкцыі, прывесці іх у парадак і аднавіць назад. Цяпер пралёты ачышчаны, адрамантаваны, і сёння іх усталююць на ранейшае месца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930