Знайсці
18.11.2020 / 18:59РусŁacБел

Пракуратура папярэдзіла Касабуцкага і Лепіна за іх крытычныя выказванні

Біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну абвешчаны афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закону, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, раней Касабуцкі і Лепін крытычна выказаліся наконт дэмантажу мемарыяла памяці, узведзенага ў сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі.

«У заявах у заведама безапеляцыйнай агрэсіўнай танальнасці выкарыстоўваюцца вызначаныя тэрміны і абароты («здзек з партрэта забітага», «навошта гэтае сатанінскае патаптанне лампад і абразкоў» і інш.), што свядома павышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, якія распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як следства, варожасць у дачыненні да згаданых сацыяльных груп насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

У пракуратуры адзначаюць, што падобныя дзеянні недапушчальныя і непрымальныя, бо «падахвочваюць грамадзян да агрэсіі, проціпраўных дзеянняў, вырашэння пытанняў неканстытуцыйным шляхам».

«Больш за тое, такія выказванні супярэчаць артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які забараняе дзейнасць рэлігійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваную супраць грамадзянскай згоды», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера