Знайсці
18.11.2020 / 17:01РусŁacБел

У Мінску пры дзіўных абставінах затрымалі актывістку. Яе адвезлі на допыт

Фота з фэйсбука Ірыны Шчаснай

Мінчанку Ірыну Шчасную затрымалі каля яе дома сёння, 18 лістапада. Пра гэта Tut.by паведаміла яе сястра Наталля. Затрыманне і наступны ператрус адбываліся на вачах 10-гадовага сына жанчыны.

Як распавяла сваячка Ірыны, яе затрымалі дома каля 13:50 супрацоўнікі сілавых структур і даставілі на допыт. Пасля гэтага ў кватэры жанчыны па вуліцы Валгаградскай на працягу дзвюх гадзін праводзілі ператрус. У выніку канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, грашовыя сродкі.

Ірына паспела распавесці, што сёння да яе ў дзверы ўжо некалькі разоў грукалі, але яна не адкрывала. Жанчына не ведала, што яе маці збіраецца прыехаць, і не папярэдзіла яе.

— У мамы ёсць ключы ад Ірынай кватэры. Далей усё распавядаю са слоў мамы, — кажа сястра затрыманай Наталля. — Супрацоўнікі сілавога ведамства выглядалі як работнікі ЖЭСа. Калі мама заходзіла ў пад'езд дома Ірыны, «жэсаўцы» пацікавіліся, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Мама адказала, што не пражывае тут і не можа адказаць на іх пытанне. Тады гэтыя супрацоўнікі зайшлі разам з ёй у пад'езд, а калі яна адчыняла дзверы кватэры, жорстка адштурхнулі яе — пенсіянерку 64 гадоў. Чалавек, які адштурхнуў маму, прадставіўся Паўлам Сідарчуком.

Наталля дадае, што ўсё апісанае адбывалася на вачах 10-гадовага сына Ірыны і вельмі яго напалохала.

— Мама сказала, што сілавікі паводзілі сябе вельмі груба і бесцырымонна. Яны сказалі, што Іру вязуць на допыт «у аддзяленне КДБ побач з паркам Горкага», — дадае Наталля. — Мама цяпер у шокавым стане і не можа дакладна сказаць. Пакуль гэта ўсе падрабязнасці.

Сваякі распавялі, што Ірына ўдзельнічала ў «плошчы-2010» і іншых апазіцыйных мерапрыемствах, за што сядзела «суткі» на Акрэсціна яшчэ некалькі гадоў таму. «Напэўна, і ў сацыяльныя сеткі выкладвала нешта «антыўрадавае» і было да чаго прычапіцца», — мяркуе сястра Наталля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930