Знайсці
18.11.2020 / 16:28

Выкладчыца БДУ, жонка вядомага журналіста, падпісвала звароты супраць гвалту. Ёй не працягнулі кантракт

Павялічыць

«Радыё Свабода»

Выкладчыца англійскай мовы Мар’яна Груздзіловіч працавала ў БДУ апошнія 10 гадоў. У сярэдзіне навучальнага года кіраўніцтва вырашыла кантракт з ёй не працягваць, піша «Радыё Свабода».

Мар’яна, якая займае пасаду старшага выкладчыка, лічыць, што галоўнай прычынай стала яе актыўная грамадзянская пазыцыя.

«Я сваёй пазіцыі ніколі не хавала, — кажа яна. — Падпісвала ўсе звароты супраць гвалту. Была ў Саюзе жанчын БДУ тры гады. Вельмі шмат там зрабіла як шараговы ўдзельнік. Але 1 верасня напісала заяву на выхад пасля ўсіх гэтых падзей. І калі мяне спытала кіраўніцтва, я сказала, што сыходжу па палітычных матывах».

У прэс-службе БДУ «Нашай Ніве» так патлумачылі сітуацыю: «Універсітэт пацвярджае не падаўжэнне кантракту з Груздзіловіч Мар'янай Рыгораўнай, але, разам з тым ёй было прапанавана супрацоўніцтва з універсітэтам да канца навучальнага года з заключэннем тэрміновай працоўнай дамовы».

Мар’яне Груздзіловіч 61 год, яна ўжо на пенсіі. Кажа, што ў снежні мелася, як кожныя 5 гадоў, праходзіць конкурс на пасаду. Працоўны кантракт у яе сканчаецца 23 снежня. Аднак 13 лістапада яе выклікалі ў аддзел кадраў і паказалі паперу за подпісам рэктара ад 24 кастрычніка аб тым, што кантракт з ёй працягнуты не будзе. Прычыны гэтага патлумачыць у аддзеле кадраў адмовіліся, кажа Мар’яна.

Мар’яна Груздзіловіч — жонка шматгадовага карэспандэнта «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча. Яго забралі 10 лістапада з кватэры і 12 лістапада асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31