Знайсці
18.11.2020 / 16:16

«Газета Слонімская» прыпыніла свой выхад на паўгода

Павялічыць

Пра гэта паведаміла з-за мяжы выдавец «Газеты Слонімскай» і газеты «Аддушына» Ганна Валадашчук, піша БАЖ.

— Наша прыватнае ўнітарнае прадпрыемства (ПУП «Рэдакцыя газеты «Газета Слонімская») накіравала ў Мінінфармацыі, на Белпошту і ў падатковую інспекцыю паведамленне аб прыпыненні дзейнасці па выданні нашых папяровых газет з 10 лістапада 2020 года па 9 траўня 2021 года. У нас забралі ўсю тэхніку, усе носьбіты інармацыі, пагражалі крымінальнай справай без усялікіх на тое законных падстаў. У такіх умовах выдаваць газету стала немагчыма, а нам давялося выехаць за межы Беларусі. Спадзяюся, калі сітуацыя зменіцца, мы зможам аднавіць выхад нашых газет, — сказала Ганна Валадашчук.

Што да сайта gs.by, то рэдакцыя шукае магчымасці аднавіць яго працу.

9 лістапада без папяраджання, але з санкцыяй пракуратуры міліцыянеры спачатку прыйшлі з вобшукам у кватэру Ганны Валадашчук, адкуль забралі 2 камп’ютары і ўсе носьбіты інфармацыі, а потым такім жа чынам вынеслі ўсю камп’ютарную тэхніку з рэдакцыі, паралізаваўшы працу па выпуску чарговага нумара газеты.

Учора стала вядома, што часова прыпыняе выхад на паперы і «Народная воля».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31