Знайсці
18.11.2020 / 15:59РусŁacБел

Выпускнікі і выкладчыкі просяць экалагічны інстытут БДУ не рэпрэсаваць студэнтаў і адмовіцца ад ідэалагічных дысцыплін

Выпускнікі і выкладчыкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава БДУ звярнуліся да кіраўніцтва сваёй alma mater у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Яны просяць:

— устрымацца ад дысцыплінарных мер у дачыненні да студэнтаў, якія былі затрыманыя альбо арыштаваныя за сваю грамадзянскую пазіцыю,

— адмовіцца ад адукацыйных дысцыплін ідэалагічнага характару, такіх як «Ідэалогія беларускай дзяржавы»,

— не ўдзельнічаць у «прымусовых мерапрыемствах па падтрымцы ўяўнай легітымнасці Лукашэнкі»,

— данесці да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі думку аб неабходнасці шырокага грамадскага дыялогу.

Пад зваротам 56 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930