Знайсці
18.11.2020 / 15:50РусŁacБел

«У кожным раёне вызначана 3-6 месцаў, якія патрабуюць увагі»: у Мінскгарвыканкаме распавялі, як будуць змагацца з вулічнай актыўнасцю

Арцём Цуран, БелТА

У Мінску працу па навядзенні парадку сканцэнтруюць на тэрыторыях, якія падвергнутыя ўплыву «дэструктыўна настроеных грамадзян», — паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Арцём Цуран, намеснік старшыні Мінгарвыканкама, сказаў наступнае: «Паўнамоцтвы ўсіх службаў горада прапісаныя заканадаўча, і іх дастаткова для навядзення парадку ў Мінску. У межах гэтых паўнамоцтваў службы і будуць дзейнічаць.

Планам мерапрыемстваў прадугледжваецца «канцэнтрацыя намаганняў на тэрыторыях, якія найбольш схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян, псаванні маёмасці».

Арцём Цуран патлумачыў, што гаворка ідзе пра ўзмацненне растлумачальнай працы, дзяжурствы і замацаванне за такімі тэрыторыямі службовых асоб і кіраўнікоў службаў, якія адказваюць за падтрыманне парадку.

У кожным адміністрацыйным раёне вызначаны ад 3 да 6 месцаў, якія патрабуюць асаблівай увагі. Іх пералік будзе адлюстраваны ў плане мерапрыемстваў, які прапануюць сёння зацвердзіць на сесіі Мінгарсавета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930