Знайсці
18.11.2020 / 15:14

«Схапілі за руку і сказалі: «Пройдзем»: Журналістцы Tut.by Аляксандры Квіткевіч далі 15 сутак за Марш пенсіянераў

Павялічыць

Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў журналістку Tut.by і «Новага часу» Аляксандру Квіткевіч на 15 сутак. Справу вяла суддзя Анастасія Ачалава.

Аляксандру затрымалі ў панядзелак пасля Маршу пенсіянераў, яна гэтыя дні была на Акрэсціна.

Згодна з пратаколам, 16 лістапада каля 16:30 журналістка «прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваіх патрабаванняў аб правядзенні сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь, рухалася па праезнай частцы, выкрыквала правакацыйныя лозунгі».

Сувязь праз скайп з Акрэсціна была дрэнная, Аляксандра часта прасіла паўтарыць пытанні суддзі і адваката. З пратаколам журналістка была не згодная. Яна тлумачыць, што ў панядзелак знаходзілася на працы, у акцыі не ўдзельнічала, нічога не выкрыквала.

Павялічыць

Калегі Аляксандры (злева галоўны рэдактар Марына Золатава) у судзе

— Я не падыходзіла да пратэстоўцаў і не размаўляла з імі, маўчала, — дае тлумачэнні ў судзе Аляксандра.

Затрыманне адбылося, калі журналістка скончыла працу.

— Мяне нечакана схапілі за руку і сказалі: «Пройдзем!» У аўтобусе паказалі пасведчанне, што гэта міліцыя, — удакладніла Аляксандра.

Па справе выступіў засакрэчаны сведка з міліцыі, каб усталяваць яго асобу, усіх просяць выйсці, нават адваката Таццяну Тараховіч. Потым Варанцоў Антон Паўлавіч скажа, што звесткі змененыя ў мэтах яго бяспекі.

Тое, што ён кажа, чуваць дрэнна, пастаянныя перашкоды не даюць магчымасці пачуць усе словы Варанцова.

Ён настойвае: Аляксандра Квіткевіч крычала: «Жыве Беларусь! За што забілі Рому? Я выходжу!» Па словах супрацоўніка міліцыі, некаторыя людзі былі са сцягамі, плакатамі, на Аляксандры не было камізэлькі і наогул нічога, што б дапамагло вызначыць, што яна журналіст.

Гэта абвяргае відэа, на якім зафіксавана, што на Аляксандры быў бэйдж па-над курткай. А пры сабе — пасведчанне і рэдакцыйнае заданне.

Аляксандра адзначае, што яе затрымалі не ля будынка па праспекце Незалежнасці, 47, а ў філармоніі, якая знаходзіцца на супрацьлеглым баку праспекта (Незалежнасці, 50).

— Прашу суд унесці ў пратакол заўвагу — звярнулася абаронца Таццяна Тараховіч. — Адваката незаконна выдалілі пры ўстанаўленні даных сведкі. Таксама сведка не быў папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за загадзя ілжывыя паказанні.

Суддзя Анастасія Ачалава не пагадзілася з апошняй заўвагай, але вырашыла зноўку апытаць міліцыянта Варанцова. На гэты раз яна папярэджвае аб адказнасці за загадзя ілжывыя паказанні і просіць сведку распісацца.

Адказваючы на пытанні адваката, Антон Варанцоў не змог паказаць дакладны адрас затрымання. І пасля апытання засакрэчанага міліцыянта адвакат звярнула ўвагу: па дакументах незразумела, хто менавіта прыняў рашэнне аб змене даных міліцыянта, пячатка размытая, і не пазначана ўпраўленне, якое вырашыла міліцыянта зрабіць Варанцовым.

— Прыцягваць да апытання такога сведкі недапушчальна, — заявіла абаронца.

‌Суддзя з гэтым не згодная, як і з тым, каб выклікаць у суд тых, хто затрымліваў Аляксандру Квіткевіч.

‌Суд у выніку абвясціў рашэнне: 15 сутак.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31