Знайсці
18.11.2020 / 14:38РусŁacБел

25-гадовага праграміста пасадзілі на 4 гады за распылены ў міліцыянтаў пярцовы газ

Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў 25-гадовага інжынера-праграміста 4 гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе spring96.org.

У суботу 5 верасня 25-гадовы інжынер-праграміст Павел Манкіненка прыйшоў з бел-чырвона-белым сцягам да народнага мемарыяла Аляксандру Тарайкоўскаму на вуліцы Прытыцкага.

Праз 10 хвілін да яго падышлі два міліцыянты. Каб унікнуць затрымання, Павал пырснуў у іх з газавага балончыка і кінуўся наўцёкі. Аднаму міліцыянту газ трапіў у вочы. Другі дагнаў Манкіненку на прыступках падземнага пераходу. Усчалася тузаніна, яны ўдвох паваліліся і скаціліся па сходах.

Тады Манкіненку ўдалося вырвацца і ўцячы. Але праз тыдзень яго затрымалі.

У апошнім слове Павал Манкіненка сказаў, што на волі можа прынесці значна больш карысці грамадству, чым у турме. Аднак суддзя Андрэй Млечка адправіў яго на 4 гады ў калонію агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930