Знайсці
18.11.2020 / 10:19РусŁacБел

«Аднаўленчыя работы ішлі ўсю ноч»: Барсукоў пракаментаваў аднаўленне падачы вады ў Новай Баравой

Памочнік Лукашэнкі па Мінску Аляксандр Барсукоў пракаментаваў аднаўленне падачы вады ў раёне Новая Баравая.

«Водазабеспячэнне ў Новай Баравой адноўлена ў поўным аб'ёме. Учора кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача разабрацца і вырашыць праблему з вадой у мікрараёне «Новая Баравая». Мы стварылі штаб, сумесна са спецыялістамі Мінскводаканала выехалі на месца, ўніклі ў сітуацыю.

Адбылося незаконнае пранікненне і пашкоджанне запорнай арматуры, што паралізавала сістэму водазабеспячэння цэлага раёна. Аднаўленчыя работы і прамыванне сетак спецыялісты праводзілі ўсю ноч, былі адабраны пробы для правядзення лабараторнага кантролю якасці вады.

Пасля атрымання станоўчых вынікаў водазабеспячэнне цалкам аднавілі ўжо сёння раніцай», — цытуе словы Барсукова афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

У Новай Баравой аднавілі падачу вады

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930