Знайсці
17.11.2020 / 20:57РусŁacБел

Дзмітрый Баскаў: Мяне абвінавачваюць у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення. Толькі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі

Кіраўнік хакейнай федэрацыі Дзмітрый Баскаў выступіў з афіцыйнай заявай для СМІ.

«Я, Дзмітрый Баскаў, трэнер, функцыянер, сын, муж, бацька, у рэшце рэшт, проста грамадзянін сваёй краіны, сёння хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў і адказаць на шматлікія запыты СМІ, якія паступілі мне апошнія дні.

Кожнаму з нас ужо не першы месяц балюча глядзець на тое, як разгойдваюць нашу краіну. Як спрабуюць разбурыць тое, што стваралася дзесяцігоддзямі. І асабліва на тое, як нацкоўваюць між сабой людзей, правакуюць канфлікты і нянавісць.

Ужо вельмі шмат гадоў мая грамадзянская пазіцыя застаецца нязменнай, я ніколі яе не хаваў і не буду хаваць. І тое, што яна разыходзіцца з пазіцыяй многіх «незалежных» журналістаў і пратэсна наладжанай часткі грамадства, упэўнены, ляжыць цяпер у аснове так хутка выказаных у дачыненні да мяне безгрунтоўных абвінавачванняў. Я гэта падкрэсліваю: абвінавачванняў у тым, да чаго я не маю ніякага дачынення, нагодай для якіх паслужыла выключна адрозная ад чыіхсьці поглядаў мая асабістая грамадзянская пазіцыя.

Больш за тое, менавіта гэтыя людзі непасрэдна зараз спрабуюць ўбачыць мяне там, дзе мяне не было і няма, нават у нейкіх аэрапортах, самалётах ці адразу некалькіх гарадах і краінах адначасова. Беларусь — мая Радзіма, гэта выдатная краіна, у якой я нарадзіўся і заўсёды буду жыць.

А тым, хто сёння адкрыта заклікае пагражаць маім дзецям і жонцы, я магу задаць толькі адно пытанне: вы і ёсць тыя самыя «неверагодныя» і «мірныя» беларусы? Сваімі дзеяннямі вы толькі ўмацоўваеце цвёрдасць маіх перакананняў!» — цытуе Баскава hockey.by.

Нагадаем, некаторыя сведкі заявілі, што бачылі ў вечар забойства Рамана Бандарэнкі на «Плошчы перамен» чалавека, знешне падобнага да Дзмітрыя Баскава.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930