Знайсці
17.11.2020 / 18:26

Суд спачатку апраўдаў «Медыя-Палессе» за артыкул пра Ціханоўскую, а пасля пакараў выданне вялізным штрафам

Павялічыць

У публікацыі «Настаўнік Ціханоўскай: «Гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Не толькі характар, але і каханне сваё праявіла» выдання «Медыя-Палессе» было памылкова пазначана, што Іна Кухарава вучыла Святлану Ціханоўскую, што насамрэч не так. Цытату, якая выкарыстоўваецца ў загалоўку і тэксце, сказаў іншы настаўнік. Аўтар прызнаў памылку, рэдакцыя апублікавала абвяржэнне і прынесла прабачэнні Кухаравай.

Чытайце пра гэта: Суд апраўдаў «Медыя-Палессе» па справе аб артыкуле пра Ціханоўскую

Але міліцыя пачала адміністрацыйны працэс па артыкуле «пагроза нацыянальнай бяспецы краіны» ў дачыненні да «МП компані», уладальніка сеткавага СМІ «Медыя-Палессе».

Як піша выданне, суд шмат разоў вяртаў адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў РАУС. А 8 верасня суд вынес пастанову аб тым, што справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да «Медыя-Палесся» неабходна спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.

17 лістапада ў судзе Лунінецкага раёна адбылося новае судовае пасяджэнне. Пацярпелая Іна Кухарава пацвердзіла, што апублікаваная інфармацыя аб Ціханоўскай ганіць яе гонар і годнасць. Настаўнік сказала, што ёй чужой славы не трэба.

Вердыкт — 250 базавых велічынь штрафу «МП компані», г.зн. 6 750 рублёў.

Кампанія мае намер абскардзіць пастанову ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28