Знайсці
17.11.2020 / 18:08РусŁacБел

У Баранавічах школьнікі вымагалі грошы ў 20-гадовага хлопца, пагражаючы апублікаваць яго інтымныя фоты

У міліцыю звярнуўся 20-гадовы жыхар Баранавіч і расказаў, што пазнаёміўся ў інтэрнэце з 14-гадовай дзяўчынкай (падчас знаёмства школьніца прадставілася 17-гадовай), з якой абменьваўся інтымнымі фатаграфіямі. Праз нейкі час дзяўчынка распавяла пра гэта сваім аднакласнікам, якія вырашылі зарабіць на гэтым і пачалі шантажаваць хлопца. Яны запатрабавалі грошы за нераспаўсюджванне яго здымкаў, паведамляе міліцыя.

Падлеткі асабіста сустракаліся з ахвярай, каб забраць грошы, альбо называлі месца, дзе можна іх пакінуць. Гараджанін страціў 950 даляраў, а калі запыталі яшчэ 1100 даляраў, ён звярнуўся ў міліцыю.

Непаўналетніх затрымалі падчас перадачы канверта. Падазраванымі аказаліся двое хлопчыкаў і адна дзяўчынка (14 і 15 гадоў).

Атрыманыя грошы падлеткі паспелі змарнаваць.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930