Знайсці
17.11.2020 / 15:43РусŁacБел

Умовы надвор'я: таксіст урэзаўся ў дрэва, іншая машына — у слуп

У Мінску сёння адбыліся два ДТЗ з-за пагаршэння ўмоў надвор'я. Пра іх паведамляе ДАІ.

На вуліцы Палярнай кіроўца «Рэно» рухаўся ў бок Падлеснай. Пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. 

Іншы выпадак адбыўся на праспекце Незалежнасці. 

«Кіа» рухалася з боку Макаёнка ў напрамку Філімонава. Пры тармажэнні вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў ліхтар. Пацярпелых няма.

ДАІ заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, а пешаходаў быць уважлівымі, а таксама мець флікеры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера