Знайсці
17.11.2020 / 12:27РусŁacБел

Акаянныя дні Беларусі: «Народная воля» часова не будзе друкавацца

Мінулы нумар газеты, якая апошнія тры месяцы друкавалася ў Маскве, быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі. А потым і расійская друкарня разарвала дамову пад ціскам Расспажыўнагляду.

Таму пакуль у папяровым выглядзе газета бярэ тайм-аўт.

«Перыядычнасць выхаду газеты застаецца ранейшай — аўторак і пятніца. Фармат, аб’ём і стыль вёрсткі не мяняюцца. Толькі пэўны перыяд «Народная Воля» будзе з’яўляцца не ў папяровым варыянце, а толькі ў электронным на сайце nv-online.info».

«Разумеем, гэта чарговыя нязручнасці для некаторай катэгорыі чытачоў, у першую чаргу тых, хто не валодае камп’ютарам. Што ж, даражэнькія, трэба перажыць гэтыя акаянныя дні. Над Беларуссю апусцілася цёмная ноч, але будзем аптымістамі: вось-вось надыдзе світанне», — кажа Іосіф Сярэдзіч.

«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Заснавана ў ліпені 1995 года. Калі не было магчымасці друкавацца ў Беларусі, выдавалася ў Вільні, Смаленску.

Нумары можна спампаваць тут

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930