Знайсці
17.11.2020 / 11:31РусŁacБел

«Рэпрэсіі выйшлі на іншы ўзровень». Праваабаронцы звярнуліся ў ААН у сувязі з сітуацыяй у Новай Баравой

Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) рыхтуе зварот у ААН у сувязі з адключэньнем вады ў Новай Баравой. Згодна з міжнародным стандартам, доступ да чыстай пітной вады і санітарных паслуг з'яўляецца найважнейшай умовай жыцця і неад'емным правам чалавека.

Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, абураны адключэннем вады ў Новай Баравой.

«Гэта парушэнне фундаментальнага права чалавека, і гэта адбываецца ў адказ на пазіцыю людзей, якія там жывуць, з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад сваіх выказванняў, свабоды слова. Гэта незаконныя метады. Гэта ўжо новае слова ў рэпрэсіях, улады выкарыстоўваюць для ціску сацыяльна-бытавыя ўмовы, што ставіць пад пагрозу і здароўе людзей, і санітарна-эпідэмічную сітуацыю. Людзей пазбаўляюць умоў для нармальнага жыцця, доступу да чыстай вады. Гэта злоўжыванне і дзяржава не робіць захадаў, каб гэта спыніць».

У антылукашэнкаўскім бастыёне Новая Баравая следам за вадою адключылі ацяпленне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930