Знайсці
17.11.2020 / 11:14

Лукашэнка пра Расію і Кітай: Сябры пазнаюцца ў бядзе

Павялічыць

БелТА

Лукашэнка сёння праводзіць нараду па пытаннях знешняй палітыкі, піша БелТА.

Ён адзначыў, што міжнародная сітуацыя застаецца няпростай і, па яго словах, справа не толькі ў пандэміі. Пастаянна ўзнікаюць новыя выклікі і пагрозы, звязаныя ў тым ліку з эканамічнай бяспекай. Беларусь вымушаная рэагаваць на іх.

«Зноў успыхнула на прасторы былога Савецкага Саюза. На гэты раз у Нагорным Карабаху. Гарачы канфлікт паміж нашымі блізкімі партнёрамі — Арменіяй і Азербайджанам, які завяршыўся там, — зараз, з усяго відаць, будзе разгортвацца ў дыпламатычнай плоскасці», — сказаў ён.

«Беларусь заўсёды гатовая да супрацоўніцтва з тымі, хто выконвае прынцыпы ўзаемапавагі (прама скажу — з тымі, хто нас паважае), шчырасці і прыстойнасці. Сумна, што некаторыя нашы так званыя партнёры раптам апынуліся не гатовыя да працы ў такіх умовах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра некаторыя заходнія дзяржавы, з якімі Беларусь у апошнія гады паступова і настойліва выбудоўвала ўзаемавыгадныя кантакты, і асабліва пра найбліжэйшых суседзяў — Польшчу і Літву.

«На жаль, занятая імі пазіцыя ў дачыненні да Беларусі можа перакрэсліць калі не ўсё, то многае з дасягнутага», — заявіў Лукашэнка.

«Пры беспрэцэдэнтным знешнім ціску Беларусі аказана шырокая падтрымка нашымі традыцыйнымі саюзнікамі.

Найбольш адчувальную дапамогу і падтрымку ў гэты няпросты час мы атрымалі ад Расіі, Кітая і іншых дзяржаў. Тым самым яшчэ раз пераканаліся, што сябры пазнаюцца ў бядзе», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка пацікавіўся, як будуць далей выбудоўвацца адносіны з Расіяй і Кітаем, як выконваюцца дамоўленасці па выніках кантактаў на вышэйшым узроўні, а таксама пасля візітаў сёлета ў Беларусь кіраўніцтва расійскіх рэгіёнаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30