Знайсці
17.11.2020 / 11:04РусŁacБел

Непрызнаны злодзей у законе Валет трапіў у кому пасля бойкі са шваграм

Валет другі справа, primecrime.ru

Беларускі непрызнаны злодзей у законе Валянцін Ганчаронак, вядомы ў крымінальных колах як Валет, трапіў у кому пасля збіцця шваграм. Пра гэта паведамляе выданне «Прайм Крайм».

Да бойкі паміж Валетам і мужам яго сястры прывяла сварка на пабытовай глебе. Ад атрыманых пабояў аўтарытэт трапіў у кому. Яго стан медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Валянцін Ганчаронак пачаў называць сябе злодзеем у законе пасля таго, як у 1988 годзе зладзіў бунт у калоніі ў расійскім Анжэра-Суджанску, дзе адбываў пакаранне. За гэта да яго тэрміну дадалі 10 гадоў. Аднак ніхто з аўтарытэтаў яго статус не прызнаў. У 1993 годзе мінскі злодзей у законе Шаўлік назваў яго самазванцам.

Валет быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванні, захоўванне зброі, цяжкія цялесныя пашкоджанні і забойства. У месцах пазбаўлення волі ён правёў каля 40 гадоў. У ліпені гэтага года Ганчаронак вызваліўся з турмы, дзе адседзеў 17 гадоў за бандытызм і разбой. Жыў у Браславе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930