Знайсці
17.11.2020 / 10:34РусŁacБел

У антылукашэнкаўскім бастыёне Новая Баравая следам за вадою адключылі ацяпленне

У мікрараёне Новая Баравая, вядомым пратэстными настроямі, часова будзе адключана ацяпленне.

Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае раён.

«У сувязі з аварыяй на кацельні ў раёне «Новая Баравая» часова будзе адсутнічаць ацяпленне. Аварыйная брыгада ўжо працуе над ліквідацыяй непаладак. Каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі, настойліва просім не зліваць ваду з сістэмы ацяплення. Гэта прывядзе да поўнага спынення кацельні, бо сістэма мае замкнёны контур, і пры адсутнасці водазабеспячэння яе праца не можа быць адноўлена, а значыць, у дамах не будзе ацяплення», — гаворыцца ў паведамленне.

Вада ў большасці дамоў у Новай Баравой знікла яшчэ раніцай у нядзелю. Справа ў тым, што хтосьці, верагодна, пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады ў раён. На працягу двух дзён «Мінскводаканал» гэтую праблему вырашыць «не змог», хоць звычайна такія аварыі ліквідуюцца цягам пары гадзін.

Сёння ў НБ адменены заняткі ў школах і, верагодна, не працуюць дзіцячыя садкі.

Чарга раніцай у аўторак па ваду

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера