Знайсці
17.11.2020 / 09:39

«Маліцеся за начальнікаў, каб памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы суддзя». Лідары пратэстанцкіх цэркваў выступілі са зваротам

Прадстаўнікі Саюза Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы Хрысціян веры евангельскай, Хрысціян поўнага Евангелля звярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:

«Маліцеся за спыненне жорсткасці, гвалту і кровапраліцця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы суддзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ звярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменнем, і блізкага твайго, як самога сябе».

Лідары гэтых царкоўных абʼяднанняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30