Знайсці
16.11.2020 / 21:06

«Медыкі павінны быць міласэрнымі». Фельчар пра абставіны званка начальніка Акрэсціна ў хуткую

У нядзелю ў сацсетках з'явіўся аўдыязапіс: чалавек, які прадставіўся начальнікам ІЧУ, патэлефанаваў на падстанцыю хуткай дапамогі і папрасіў прыбраць «нядобранадзейных дактароў» са сваёй установы. Сталічны фельчар пазнаў у гэтым запісы падзеі 13 жніўня і распавёў падрабязнасці таго, што адбывалася на Акрэсціна, паведамляе Tut.by.

«Добры дзень, маё прозвішча Кенюх Ігар Рыгоравіч, я начальнік ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Так. Глядзіце, значыць, у мяне зараз знаходзяцца, толькі што былі дзве брыгады вашыя, вось. (…) У мяне была размова з лекарамі. Я вам хачу сказаць, ну, мякка так, што гэта дактары не зусім добранадзейныя і яны тут не павінны знаходзіцца. Калі можна, прыбярыце іх, калі ласка, адсюль. Яны нясуць абы што і не туды, куды трэба», — кажа мужчынскі голас на запісе.

Пачуўшы гэтую размову, мінскі фельчар вырашыў: гэта працяг той размовы, якая адбылася паміж медыкамі і начальнікам ІЧУ 13 жніўня на Акрэсціна. Па-першае, супадаюць нумары брыгад, якія працавалі там у той дзень — 602 і 212. Па-другое, голас начальніка ІЧУ, як лічыць фельчар, падобны на той, які просіць на аўдыя «прыбраць нядобранадзейных». І такая размова сапраўды была напярэдадні.

— Занадта шмат супадзенняў, — адзначае фельчар. — Гэта адбывалася 13 жніўня, калі сталі масава адпускаць затрыманых. Раніцай дзве брыгады адправілі дзяжурыць на Акрэсціна. Нам не дазвалялі падыходзіць да пацярпелых, іх прыводзілі асабіста. Нават калі бачылі, што людзям патрэбна дапамога, мы не мелі права да іх падыходзіць.

Паводле медыка, яны стараліся як мага больш людзей вывезці з Акрэсціна ў бальніцу. А праз пару гадзін дзяжурства ў ІЧУ завязалася размова, працяг якой чуваць на аўдыязапісы.

— Мы абмяркоўвалі, хто глядзіць тэлевізар, а хто не. Начальнік ІЧУ стаў казаць, мы глядзім ўсякае г…, чытаем тэлеграм-каналы замест таго, каб глядзець нармальнае тэлебачанне. Маўляў, хацелі перамен — вось атрымлівайце. І чамусьці ўз'еўся на нас, стаў крычаць матам, сказаў: «Навошта нам такія чуллівыя памочнікі?» Вось тады мы адказалі, што медыкі павінны быць міласэрнымі, чуллівымі і спачуваючымі. Ён сышоў тэлефанаваць нашаму кіраўніцтву, а потым сказаў пакінуць тэрыторыю ІЧУ. Мы звязаліся са старшым доктарам, ён пацвердзіў: сапраўды такая размова была, нам трэба з'ехаць, — так сваё дзяжурства на тэрыторыі ізалятара апісвае мінскі фельчар.

Наш суразмоўца распавядае, што званок ад чалавека, які назваўся начальнікам ІЧУ, прыняў дыспетчар. Мяркуючы па запісе, гэта Марыя Грыбок.

— Мы потым загадчыку тлумачылі, што адбылося. Проста слова ў слова. Хоць было сорамна гэта паўтараць, — прызнаецца фельчар. — Разумееце, складана рабіць сваю працу, ратаваць людзей, калі табе не даюць гэтага рабіць. Як працаваць, калі нас саджаюць у турмы? Кажуць, медыкаў дастаткова, дык кожны другі працуе на дзве стаўкі, каб медыцына ў краіне не стала. З мая па ліпень у мяне 300 гадзін! Пасля выбараў нас збіралі, казалі, мы павінны быць апалітычныя, лячыць ўсіх. Але як заплюшчыць вочы, калі на Пушкінскай у жніўні падчас акцыі едзе машына хуткай дапамогі, а ў яе ляцяць святлошумавыя гранаты? Як можна верыць таму, што кажуць па тэлебачанні? Мы бачылі усё на ўласныя вочы, нам ніхто не навязваў сваё меркаванне. Убачыўшы збітых людзей, на якіх не было жывога месца, немагчыма было нармальна спаць тры тыдні. Заплюшчваеш вочы — а там такія карцінкі. Расплюшчваеш вочы і плачаш. Было крыўдна, што, знаходзячыся на працоўным месцы, нічога не можаш зрабіць.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31