Знайсці
16.11.2020 / 15:56РусŁacБел

174 адвакаты выступілі ў падтрымку Максіма Знака

Абаронцы Знака стварылі петыцыю за вызваленне Знака і спыненне крымінальнай справы, у рамках якой Максіма абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, «накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь», паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай Рады. ​

У петыцыі папярэджваецца, што калі «агучаная або выкладзеная ў прававым дакумэнце крытычная ацэнка дзеянняў дзяржаўных органаў можа пацягнуць крымінальны пераслед», гэта небяспечна тым, што адвакаты не будуць досыць прынцыпова адстойваць пазіцыю кліента.

Петыцыю падпісалі 174 адвакаты. Яны настойваюць на вызваленні Максіма Знака і спыненні яго крымінальнага пераследу.

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. 18 верасня яму выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера