Знайсці
16.11.2020 / 15:35

Праваабаронцы: Да смерці Бандарэнкі, верагодна, датычныя супрацоўнікі спецпадраздзяленняў МУС

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай па факце смерці Рамана Бандарэнкі.

Шматлікія відэазапісы, сведчанні відавочцаў дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што да злачынства з высокай ступенню верагоднасці датычныя супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС Беларусі. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, мэта іх дзеянняў — зрыванне пратэстнай сімволікі, характэрная для прадстаўнікоў сілавых структур экіпіроўка, прафесійныя і скаардынаваныя дзеянні нападнікаў па затрыманні і перамяшчэнні Рамана ў мікрааўтобус, які, як мяркуецца, належыць аднаму з спецпадраздзяленняў міліцыі, а таксама дастаўленне яго пасля непасрэднага затрымання ў Цэнтральнае РУУС г. Мінск. Непрыняцце неадкладных, прадугледжаных працэсуальным законам мер для расследавання дадзенага злачынства, з'яўляецца дадатковым сведчаннем дачынення ўлады да яго здзяйснення.

Мы звяртаем увагу на тое, што да выкліку хуткай Раман на працягу каля 2 гадзін знаходзіўся ў будынку Цэнтральнага РУУС г. Мінска, г. зн. пад поўным кантролем міліцыі. У сувязі з гэтым патрабуе аб'ектыўнай праверкі законнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія, відавочна, не прынялі меры па забеспячэнні збітага чалавека тэрміновай медыцынскай дапамогай.

Па факце смерці Рамана Бандарэнкі мы патрабуем ад Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры ўзбуджэння крымінальнай справы, а ад органаў унутраных спраў — неадкладнага ўстанаўлення і вышуку асоб, датычных да злачынства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31