Знайсці
16.11.2020 / 12:30РусŁacБел

РНПЦ «Маці і дзіця» не працягнула кантракт вядомаму дзіцячаму рэаніматолагу Андрэю Вітушку

РНПЦ «Маці і дзіця» не будзе працягваць кантракт з вядомым дзіцячым рэаніматолагам, кандыдатам медыцынскіх навук Андрэем Вітушкам.

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка Крысціна Вітушка.

«РНПЦ «Маці і дзіця» прыняло рашэнне кандыдату медыцынскіх навук, магістру гуманітарных навук, доктару вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам не працягваць кантракт. «У нас много врачей», — заявіў акрэсцінскі вертухай, калі некалькі дзясяткаў зняволеных, рызыкуючы ізноў быць пабітымі, спрабавалі патлумачыць абсурднасць затрымання Андрэя Вiтушкi. Дзесяткі, калі не сотні, калег і пацыентаў ладзілі ў жніўні стыхійныя акцыі ў падтрымку. Калегі па бальніцы заявілі, што не выйдуць на працу, калі Андрэя звольняць. І не звольнілі. Тады не звольнілі. Паглядзелі на дату заканчэння кантракта і вырашылі проста пачакаць».

Са слоў Крысціны Вітушкі, апавяшчэнне аб непадаўжэнні кантракту даслалі поштай. Кантракт заканчваецца ў сярэдзіне снежня.

«Хоць адныя калядныя святы не будуць скрадзеныя», — сумна іранізуе Крысціна Вітушка.

Андрэй і Крысціна Вітушкі былі затрыманыя вечарам 10 жніўня ля Цэнтральнага РУУС: яны там шукалі там свайго непаўналетняга сына Мірона, затрыманага незадоўга да гэтага. Крысціну адпусцілі з Акрэсціна каля 5 гадзін раніцы 13 жніўня, а 14 жніўня адпусцілі і Андрэя Вітушку.

З партрэтамі Андрэя Вітушкі і плакатамі пра тое, каб яго вызвалілі, на працягу двух дзён на акцыі салідарнасці да Белмедуніверсітэта выходзілі медыцынскія работнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930