Знайсці
16.11.2020 / 11:01РусŁacБел

Лукашэнка на нарадзе закрануў пытанне дарожнага збору

БелТА

На нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваецца ўдасканаленне збірання платы за допуск да дарожнага руху, піша БелТА.

Лукашэнка. у прыватнасці, нагадаў, што мэта збірання дзяржаўнай пошліны за допуск транспартных сродкаў да дарожнага руху — прыцягнуць усіх карыстальнікаў дарог да фінансавання іх утрымання. Агульная працягласць дарожнай сеткі ў Беларусі дасягае амаль 90 тыс. км, а шчыльнасць — адна з самых высокіх на прасторы СНД.

«Дарэчы, за апошнія 10 гадоў на рамонт і ўтрыманне дарог мы ўбухалі каля 10 мільярдаў рублёў, — заўважыў Лукашэнка. — Але, у адрозненне ад суседніх краін, нават найбуйнейшыя хуткасныя магістралі мы не зрабілі платнымі для беларускіх легкавых аўтамабіляў».

У Беларусі зарэгістравана больш за 4,5 млн транспартных сродкаў. Як адзначыў Лукашэнка, у створаных умовах аўтамабілісты выдатна разумеюць: каб ездзіць па добрых дарогах, патрэбныя грошы на іх утрыманне. «Як вы мне дакладваеце, вывучэнне грамадскай думкі таксама пацвярджае, што неабходнасць удзелу ў суфінансаванні рамонту і будаўніцтва дарог спрэчак не выклікае. Іх выклікае сам механізм выплаты».

Дарожны збор дзейнічае ў краіне з 2014 года. Паводле слоў Лукашэнкі, людзі лічаць, што характар збірання гэтай пошліны не ўлічвае інтэнсіўнасць выкарыстання транспартнага сродку, а значыць, і частату эксплуатацыі дарог. Іншымі словамі, аднолькава плаціць і той, хто намотвае дзясяткі тысяч кіламетраў у год, і пенсіянер, які ў сезон раз у тыдзень ездзіць на лецішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930