Знайсці
16.11.2020 / 09:56РусŁacБел

Пашынян параіў вайскоўцам вырашыць пытанне з пратэстоўцамі, якія скуголяць

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян параіў вайскоўцам вярнуцца з Нагорнага Карабаха ў Ерэван і вырашыць пытанне з тымі, хто «скуголіць пад сценамі». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша РБК.

«Прагледзеў дзясяткі відэаматэрыялаў вайскоўцаў з перадавой. Уражаны глыбакадумнасцю хлопцаў. Хлопцы, вы маеце рацыю. Чакаю вас у Ерэване, каб канчаткова вырашыць пытанні з тымі, хто скуголіць пад сценамі. Ганаруся вамі», — напісаў Пашынян.

У Ерэване некалькі дзён праходзяць акцыі пратэсту, іх удзельнікі не задаволеныя пагадненнем Пашыняна па Нагорным Карабаху (Арменія страціла больш за палову раней занятых тэрыторый) і патрабуюць адстаўкі прэм'ера.

Амбудсмен Арменіі Арман Татаян на сваёй старонцы ў Facebook асудзіў заяву Пашыняна.

«Гэта вельмі небяспечная заява, якой, па сутнасці, робіцца заклік да грамадзянскай вайны. Гэта заява ўдвая небяспечнейшая на фоне заяў з боку ўзброеных асоб у ваеннай форме, якія змяшчаюць заклікі да гвалту і забойстваў. Заклікаю ўсіх праявіць стрыманасць, праваахоўныя органы абавязаныя дзейнічаць у адпаведнасці з законам. Неабходна прадухіліць усе спробы самасуду», — напісаў Татаян.

Пасля заявы Пашыняна пра намер падаць у адстаўку паведаміў на старонцы ў фэйсбуку кіраўнік офіса віцэ-прэм'ера Арменіі Вараг Сісеран.

«Пасля заявы Пашыняна я вырашыў напісаць заяву аб адстаўцы, спыніць сваё сяброўства ў кіруючай партыі «Грамадзянскі дагавор», — напісаў Сісеран.

Таксама пра намер скласці дэпутацкія паўнамоцтвы паведаміла ў Facebook дэпутат кіруючай фракцыі «Мой крок» Гаяне Абраамян. «З гэтага моманту лічу бессэнсоўнымі свае паўнамоцтвы. Прашу прабачэння за ўсе памылкі», — напісала Абраамян.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера