Знайсці
16.11.2020 / 08:36РусŁacБел

Галоўны санітарны доктар: Выхад на плато па каранавірусе — снежань-студзень

Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі больш сур'ёзная, чым пры першай хвалі, пакуль назіраецца штодзённы прырост колькасці тых, хто захварэў, але эксперты спадзяюцца, што ён спыніцца да Новага года, а магчыма, па некаторых рэгіёнах і раней, заявіў у інтэрв'ю «Беларусь 1» галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, піша Tut.by.

У прыватнасці, у Мінскай вобласці ўжо ёсць рэгіёны, дзе росту колькасці хворых няма, адзначыў Тарасенка.

— Спадзяемся, у цэлым па рэспубліцы ў снежні ці нават студзені выйдзем на плато, — сказаў ён, дадаўшы, што эпідсезон захворвання на грып у нас чакаецца ў студзені-лютым. Так што сур'ёзнае зніжэнне захворвання чакаецца толькі да вясны.

— І нават бліжэй да лета, — удакладніў ён. — Сітуацыя сур'ёзная, але кантраляваная.

Галоўны санітарны доктар таксама пракаментаваў рашэнне аб увядзенні ў многіх рэгіёнах краіны і ў Мінску абавязковага масачнага рэжыму. Ён растлумачыў, што пакуль адказнасці за парушэнне рэжыму не прадугледжана.

— Ідзе актыўнае інфармаванне жыхароў, каб у іх уключаўся інстынкт самазахавання, — распавёў Тарасенка, удакладніўшы, што пакуль пойдуць па шляху ціску на самасвядомасць людзей.

Ён таксама распавёў аб ходзе даследаванняў расійскай вакцыны ад COVID-19 «Спадарожнік V».

— Даследаванні па вакцыне яшчэ ідуць, калі будзе завершаны выпрабаванні, тады можна будзе з упэўненасцю сказаць, ці паспяховыя яны. Пакуль ніякіх праблем сярод тых, каму яна ўведзена, не адзначалася, яны адчуваюць сябе нармальна, — удакладніў Тарасенка.

У Беларусі разлічваюць, што ў 2021 годзе вакцыну атрымаюць у першую чаргу медработнікі, педагогі і сілавікі.

Разлічваюць не менш чым на 1,8-2 млн доз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930