Знайсці
15.11.2020 / 18:19РусŁacБел

Асноўнае на гэты момант: людзі на вуліцах ва ўсёй Беларусі, больш за 1000 затрыманых. Сілавікі разграмілі мемарыял на плошчы Перамен

Дзясяткі тысяч мінчукоў выйшлі на вуліцы памяці замучанага Рамана Бандарэнкі.

Фота: Tut.by.

Сілавікі не далі сфармавацца калонам, але дэманстранты сцякаліся па дзясятках вуліц, а аўтамабілісты запаланілі горад сігналамі.

Жыхары заходніх і паўночных кварталаў Мінска сталі сведкамі драматычных сцэн.

Супраць дэманстрантаў у Мінску ўжывалі святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Ёсць параненыя.

Колькасць затрыманых, па наяўнай інфармацыі, перавысіла 1000 чалавек.

Пратэсты зноў ахапілі ўсю Беларусь: выйшлі Гомель, Віцебск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна ды іншыя гарады. 

Бліжэй да вечара сілавікі разграмілі мемарыял Рамана Бандарэнкі на Плошчы Перамен…

…і зладзілі аблаву ў квартале вакол яе.

У гэты момант яны працягваюць вобшукі пляцовак і кватэр у навакольных дамах.

Вядома, што сярод затрыманых сёння — два выбітныя анколагі з РНПЦ імя Аляксандрава, у тым ліку намеснік дырэктара цэнтра, і вядомы выдавец Барыс Пастарнак.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930