Знайсці
14.11.2020 / 13:41РусŁacБел

НАУ: Сапраўдная колькасць затрыманых у краіне перавысіла 27 тысяч чалавек

Затрыманне ў Мінску. Фота Надзеі Бужан

Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне заявіла, што атрымала ў распараджэнне ўнутраны дакумент Міністэрства ўнутраных спраў. З яго вынікае, што афіцыйна распаўсюджаныя звесткі пра колькасць затрыманых заніжаныя.

Згодна з дакументам, з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Паводле звестак справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў сілавых структур.

Калі гэтыя лічбы праўдзівыя, то, з улікам затрыманых за 4-13 лістапада, колькасць затрыманых у Беларусі перавысіла 27 тысяч.

Раней меркавалася, што ў краіне адбылося каля 18 тысяч затрыманняў. Гэтая лічба грунтавалася на спісах імён затрыманых, якія вядуць праваабаронцы-вясноўцы, а таксама на звестках МУС за асобныя дні. Праваабаронцы прызнаюць, што гэты спісы могуць быць няпоўныя, бо не ўсе затрыманыя паведамляюць пра сябе праваабаронцам ці ў СМІ.

«Наша Ніва» звярнулася да НАУ з просьбай распаўсюдзіць копію дакумента. Нам адказалі, што гэта, магчыма, будзе зроблена, але пакуль магло б паставіць пад пагрозу крыніцу, якая перадала дакумент.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930