Знайсці
13.11.2020 / 21:21

Лукашэнка не блытае пратэстуючых з апазіцыянерамі

Лукашэнка гатовы весці дыялог з прадстаўнікамі апазіцыі, але не са здраднікамі і тэрарыстамі, паведамляе БелТА.

У Лукашэнкі, у прыватнасці, спыталі, ці ёсць умовы, пры якіх ён бы пайшоў на перамовы з апазіцыяй і Святланай Ціханоўскай. «Слухайце, пра што я магу размаўляць з чалавекам, што ўгаворваў, прасіў мяне: дапамажыце мне выехаць з Беларусі, мае дзеці там», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Няма тэмы для размовы. У мяне ў Беларусі хапае не толькі пратэстуноў, але і апазіцыянераў. Вы не блытайце пратэстуючых з апазіцыянерамі. Нічога падобнага. Але яны тут. Вы разумееце, яны тут. І я з імі нават у СІЗА размаўляю, — адзначыў Лукашэнка. — І я не выключаю, што я з імі… Там жа колькі вось чалавек выпусцілі: ідзіце, калі ласка, арганізоўвайцеся. Васкрасенскі там ужо вакол сябе сабраў некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўключыліся ў гэты дыялог. Я ў курсе справы. Яны тут — гэтыя людзі. Я з імі дакладна сустрэнуся. Цяпер ідзе дыялог там на нізкім, сярэднім узроўні і іншае. Ён жа ўсё роўна прыйдзе да мяне. Я з імі дакладна сустрэнуся».

«А са здраднікамі і тэрарыстамі я які дыялог павінен весці? Паверце, тут справа не ў тым, што я няўступлівы, крыважэрны ці яшчэ нейкі. Я той чалавек, якому гэта наогул не трэба: ні гібель людзей, ні тэракты на чыгунцы, ні на лініі электраперадачы, ні выбухі, ні кактэйлі Молатава ў ДАІ ці РУУС або адміністрацыйных будынках. Мне гэта не трэба, гэта мне на шкоду ўсё. Але са здраднікамі і тэрарыстамі пра што гаварыць? І хто яны такія, каб я з імі размаўляў?» — сказаў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31