Знайсці
13.11.2020 / 16:00

21-гадовы юнак атрымаў два гады калоніі за кола, намаляванае на Стэле

Андрэй Карэшнікаў 14 жніўня намаляваў на скульптуры Маці-Радзімы, якая знаходзіцца ля Стэлы, нейкі незразумелы знак — «кола з лініяй над ім». Суд вырашыў, што гэты ўчынак варты 2 гадоў у калоніі.

Павялічыць

Андрэй Карэшнікаў у судзе. Фота sb.by

Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна. Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і апаганьванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

На працэсе Карэшнікаў распавядаў, што з універсітэта адлічыўся яшчэ ў мінулым годзе, на гэты момант не працуе.

«З яго слоў, вядзе нейкія ўласныя праекты і праводзіць прыватныя даследаванні. Грошы, кажа, у яго ёсць, бо жыве з бацькамі. Ну і нешта недзе зарабляе сам. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

У хуліганстве Карэшнікаў віну сваю прызнае. Не прызнае вінаватасць па другім артыкуле, бо не ведаў, што абеліск, які ён вырашыў апаганіць, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, мае нацыянальнае значэнне і дарагі беларускаму народу», — пісала пра суд СБ.

Суд вырашыў, што хлопец вінаваты па кожным з артыкулаў КК. 12 лістапада быў агучаны вырак: 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31